“Купальскае Кола” дакацілася да польскага Хожува
Ужо заўтра ў Польшчы адбудзецца знакаміты беларускі фэст “Купальскае Кола”. На ім выступяць польскія гурты: прадстаўнікі готык-сцэны “Closterkeller” і прыхільнікі індастрыяла “Oberschleisen”. Далучыцца да іх беларускі фолк-метал-калектыў “Znich”, лідар якога – Алесь Таболіч – з’яўляецца арганізатарам падзеі.
– Адметнасць фестывалю ў тым, што гэтаму фестывалю ўжо 15 год, і ўпершыню гэты фестываль будзе праходзіць у Польшчы. У нас фестывалі «Купальскае кола» былі не толькі ў Беларусі, а яшчэ і ва Украіне, у Камянцы Падольскім. І гэты, можна сказаць, ужо міжнародны фестываль ужо колам паехаў па Еўропе.
Падзея адбудзецца ў клубе “Leśniczówka” (Chorzów).
Радыё “Рацыя” – інфармацыйны партнёр фестывалю “Купальскае Кола”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя