Супрацоўніцу IT-кампаніі затрымалі за «супрацоўніцтва з польскімі спецслужбамі»



Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхаркі Менска Кацярыны Сасім.

Сілавікі паведамляюць, што дзяўчына ў 2020 годзе ўдзельнічала ў акцыях пратэсту і перакрывала рух транспарту, а таксама «супрацоўнічала з польскімі спецслужбамі» — а менавіта, нібыта зарэгістравалася ў плане «Перамога».