Батумі: Украінская акцыя



Штодня з пачатку вайны ва Украіне на плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі адбываецца акцыя салідарнасці. Цягам апошняга месяцу яе ўдзельнікі робяць збор на медычную дапамогу для Узброеных Сіл Украіны. Лекі набываюць у Турцыі, і адтуль ужо двойчы адпраўлялі ва Украіну. Сярод актывістаў на плошчы разам з украінцамі стаяць і беларусы, якія збеглі ад пераследу з Радзімы.