Яўген Мурашка: Краіны Еўропы павінны размаўляць з Лукашэнкам



Еўрапейскі звяз працягвае палітыку санкцыяў супраць Беларусі, хаця, афіцыйна рыторыка вядзецца пра толькі «санкцыі супраць нелегітымнага рэжыму». Ужо ясна, што лагістычны тупік для Беларускай гаспадаркі, ніяк не паўплывае на змену рэжыма. Гэтага, імаверна, не хочуць разумець палітыкі Еўразвязу. З Госцем Рацыі, старшынёй Задзіночання Беларусаў Нямеччыны Яўгенам Мурашкам, гутарыць наш карэспандэнт Якуб Сушынскі.

– Санкцыі – абаюднавострая зброя для тых, хто ўводзіць санкцыі і тых, хто трапляе пад уздзеянне. Вядома, што ў Беларусі было шмат нямецкага бізнесу, нямецкія бізнесоўцы называлі Беларусь кландайкам і гатовыя былі да пачатку гэтай вайны ехаць у Беларусь працаваць. Канешне, палітыка Нямеччыны не настолькі цвёрдая, як, скажам, Вялікабрытаніі – так дакладна сказана „будзем падтрымліваць Украіну ўсімі магчымымі сродкамі”, нават сёння разглядаецца пытанне, а ці не прымуць удзел войскі Вялікабрытаніі, Польшчы і Літвы непасрэдна на тэрыторыі Украіны, то ўрад Нямеччыны даволі асцярожны ў гэтым плане. А калі казаць пра стан эканамічны, то мы адчуваем – кошты падымаюцца на ўсе тавары, але ўрад тут анансаваў нейкае фінансаванне, каб кампенсаваць нашыя страты згодна эканамічнай сітуацыі. А што ў прэсе, дык яны больш удзяляюць увагі ўнутраным праблемам, экалогіі, асабліва тэмы вайны тут практычна няма.

– Вось такая патавая сітуацыя: з аднаго боку мы, як Беларусь уцягваемся усё больш і больш у сферу ўплываў эканамічнай залежнасці да Расеі, з’яўляюцца новыя лагістычныя прапановы па перавозу амаль 20 мільёнаў тон грузаў праз расейскія парты. Цяпер стаіць пытанне альбо поўнасцю Беларусь у лагістычным плане будзе залежыць ад Расеі, альбо Захад перагледзіць сваю санкцыйную палітыку. І тут выступае асабоа Лукашэнкі, як пункт сутыкнення – з ім не хочуць размаўляць, а Лукашэнка не хоча мець ніякіх стасункаў з беларускай супольнасцю.

– Яны разумеюць, што калі зноў расейскія войскі вернуцца на беларускія землі, то непасрэдна пагроза нападу набліжаецца да граніц Заходняй Еўропы. Яны ж гэта разумеюць і таму рыхтуюцца. Вось Сувалкаўскі калідор Польшча і Літва ўжо ўмацавалі – яны колькасць войскаў там ажно да трохсот тысяч плануюць, бо гэты калідор натуральна трэба падстрахоўваць, бо з яго можа нейкая пагроза быць, хаця гэта малаверагодна – адна справа праскачыць з Беларусі аднаму танку да Калінінграда, іншая справа ўтрымліваць гэты шлях пастаянна, значыць трэба расейцам там трымаць войскі. Для гэтага спатрэбіцца наяўнасць войскаў на тэрыторыі Беларусі. Краіны Захаду, разумеючы небяспеку, чаму ж яны робяць усё магчымае, каб Беларусь ні ў якім разе не адарвалася ад залежнасці ад самой Расеі? Першы крок насустрач павінны зрабіць менавіта краіны Еўропы, яны павінны размаўляць з Лукашэнкам, а не рабіць усё, каб павялічыць гэтую залежнасць. Вось такая парадаксальная сітуацыя.

Цалкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя

Array