У Варшаве адбылася супольная малітва за беларусаў-каліноўцаў
У нядзелю 10 ліпеня ў касцёле святога Аляксандра ў Варшаве прайшла супольная малітва за беларусаў-каліноўцаў пад час Літургіі імшы. Людзі маліліся за загінулых і трапіўшых у палон ваяроў палка Каліноўскага, кажа душпастыр хрысціян Варшавы ксёндз Вячаслаў Барок:
– Я вельмі радуюся з той прычыны, што беларусы ў Варшаве памятаюць пра герояў-беларусаў, якія загінулі ва Украіне, якія баранілі Украіну ад войск агрэсара. Хрысціянскі абавязак – спыніць агрэсію.

Паводле рэдактара «Хартыі-97» Наталлі Радзінай, цяжка ўспрымаць гібель лепшых беларусаў, гонар нацыі:
– Я асабіста ведала і Васіля Парфянкова, і захаплялася Іванам Марчуком „Брэстам”. Канешне, гэта вялікі боль, што мы губляем лепшых нашых хлопцаў на вайне.

Цалкам матэрыял:
13 лістапада, а 18 гадзіне пройдзе супольная малітва па загінулым ва Украіне два гады таму парамедыку Міхасю Ільіну.
Беларускае Радыё Рацыя



