Анонс: 12-га ліпеня «Госць Рацыі» – гурт «KRІWI»
У вёсцы Саколе ля Міхалова прайшоў фінальны Фестываль Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ, дзе большасць праграмы склалі выканаўцы фальклору з Беларусі. Сярод удзельнікаў быў і беларускі гурт «KRІWI», які зараз не мае мажлівасці выступаць на Радзіме.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Гасцямі Рацыі» – удзельніцамі гурту «KRІWI» пра сучасны стан беларускай культуры, наколькі добры наладжаны працэс перадачы народнай традыцыі, якое галоўнае свята ў беларусаў і наколькі творцу проста займацца культурай Беларусі ў іншых краінах.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзельніцамі гурту «KRІWI», слухайце ў аўторак, 12-га ліпеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.