Скульптару Анатолю Анікейчыку споўнілася б 90



11 ліпеня скульптару,  народнаму мастаку Беларусі, прафесару Анатолю Анікейчыку (1932-1989) споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння.

Родам Анатоль Анікейчык быў з Барысава. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, быў загадчыкам кафедры скульптуры гэтага інстытута. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1959 года. Пакінуў працы ў галіне манументальнай і станковай скульптуры. Створаныя ім партрэты вызначаюцца дакладнасцю кампазіцыі і глыбінёй характарыстыкі, а тэматычныя кампазіцыі – арыгінальнасцю.

Мастаку была ўласціва імкненне да гісторыка-рамантычнай трактоўкі тэм і вобразаў, сярод найбольш значных манументальных работ – помнік Янку Купалу ў Менску, загінулым землякам у вёсцы Хойнікі Чэрвеньскага раёна, Мікалаю Гастэлу і яго экіпажу каля Радашковіч, Аляксандру Матросаву (Пскоўская вобласць), фантаны „Юнацтва” і „Купалінкі” ў Менску, мемарыялы „Прарыў”, „Праклён фашызму” і многія іншыя.

Вялікае месца ў творчасці Анатоля Анікейчыка займаў вобраз Янкі Купалы: надмагілле на Вайсковых могілках і помнік у Менску, бронзавы бюст паэта ў Араў-парку (Нью-Ёрк), помнік у Ляўках. Стварыў скульптар таксама надмагіллі Сяргея Прытыцкага, Міхася Лынькова і іншым вялікім асобам Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя