Анатоль Лябедзька: У Грузіі ствараем фракцыю «За Дэмакратычную Беларусь»
Беларускі палітык Анатоль Лябедзька наведаў Тбілісі і Батумі, дзе меў сустрэчы з грузінскімі палітыкамі.

Пра мэты свайго візіту распавядае Анатоль Лябедзька:
– Гэта былі камунікацыі з апазіцыяй. І я скажу так, што Грузія – гэта першая краіна, дзе мы пакуль што ствараем групу, у якую ўвайдуць прадстаўнікі 5-6 грузінскіх партый, але гэта ўсё апазіцыя. Па беларускім пытанні звычайна ёсць такі кансенсус. А тут пакуль не назіраецца, і мой такі прагноз, што магчыма будзе група „За Дэмакратычную Беларусь”. Увойдуць прадстаўнікі апазіцыйных фракцый, з праўладнай партыяй будзе іншы канал камунікацыі.
Па словах Анатоля Лябедзькі, праўладная партыя Грузіі «Грузінская мара» ўваходзіць у фракцыю пакуль не збіраецца:
– Зараз я знаходжуся ў фізічнай перапісцы з кіраўніком Камітэта па міжнародных справах. Пэўны час яны не ішлі на прамыя камунікацыі. Зараз яны ўсталяваны, але, наколькі я разумею, перспектыва ўвайсці ва ўжо ствараемую групу „За Дэмакратычную Беларусь”, гэта пакуль не разглядаецца праўладнай партыяй, хаця яны падкрэсліваюць, што гатовыя ісці на двухбаковыя камунікацыі.
Анатоль Лябедзька таксама меў сустрэчы з прадастаўнікамі беларускай дыяспары ў Аджарыі, а таксама з прадстаўнікамі валанцёрскіх супольнасцяў, што дапамагаюць Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя
Array