Ці можна лічыць Беларусь акупаванай?
Расейскі палітычны і грамадскі дзеяч Максім Кац сустрэўся з беларускімі журналістамі ў Варшаве. Падчас яе ўдзельнікі абмеркавалі цяперашнюю вайну ва Украіне, выбары і пратэсты ў 2020 ў Беларусі.

Адказаў актывіст і на пытанне, ці можна лічыць цяпер краіну акупаванай.
-Калі дзейсны ўрад дае праход войскам, – гэта не акупацыя. Акупацыя – гэта, калі вайна адбывалася і акупавалі тэрыторыю, ці без вайны акупавалі. А тут не акупацыя. Суагрэсарам можна назваць Лукашэнку і рэжым, але ніяк не беларусаў. З іншага боку, пра расейцаў тое ж самае можна сказаць. Расея, можна сказаць, што акупаваная пуцінскай камандай. І абвінавачваць у нечым народ, на мой погляд, нельга. Народ не даваў праходу войскам. Не народ гэта вырашаў. Народ зусім іншага хацеў.
“Але тым не менш, на мой погляд, Беларусь павінна будзе прызнаць сваю адказнасць за ўдзел у падзеях, якія цяпер разгортваюцца ва Украіне. Адказнасць, але не віну”, – зазначыў Максім Кац.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Array