Беларускі ПЭН атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы
Беларускі ПЭН атрымаў рэгістрацыю ў Польшчы. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале арганізацыі.

Міжнародны ПЭН-клуб — няўрадавая праваабарончая арганізацыя, якая адстойвае правы пісьменнікаў, паэтаў, публіцыстаў, якія падвяргаюцца пераследу. Беларуская філія гэтай арганізацыі — Беларускі ПЭН-цэнтр — была створаная ў 1989 годзе. У розныя часы прэзідэнтамі Беларускага ПЭНа былі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Някляеў, Святлана Алексіевіч. Сёння арганізацыю ўзначальвае паэтка Таццяна Нядбай.
У ліпені 2021 года па юрыдычным адрасе ПЭНа прайшоў ператрус, былі арыштаваныя рахункі арганізацыі. Праз месяц Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі ПЭН-цэнтр. Больш за год каманда ПЭНа знаходзіцца ў выгнанні.
Беларускае Радыё Рацыя