Сем гадоў за нібыта наўмысны наезд на міліцыянта



Суд Баранавічаў пастанавіў, што жыхар гэтага горада Павел Лінкевіч павінен панесці такое пакаранне за “наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання супрацоўніку міліцыі”.

Следства высветліла, што ў жніўні 2020 года Лінкевіч кіраваў аўтамабілем і нібыта наўмысна наехаў на сілавіка. Таго шпіталізавалі. Павел выязджаў у Польшчу, аднак пакуль знаходзіўся там, у Беларусі яго абвясцілі ў вышук. 5 траўня Павел вярнуўся на радзіму, неўзабаве быў затрыманы і змешчаны за краты.

Прысуд Паўлу Лінкевічу выносіў суддзя Мікалай Кміта.