Праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень святых апосталаў Пятра і Паўла



Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень святых апосталаў Пятра і Паўла.

Гэта галоўныя вучні Хрыста, якія пасвяцілі свае жыццё распаўсюду хрысціянства па свеце і прынялі пакутніцкую смерць за веру. Свята вельмі важнае, хоць і не ўваходзіць у царкоўны пералік дванаццаці галоўных урачыстасцяў.

“Перадусім Пётр і Павел зрабілі вялікую асветніцкую працу і пакінулі багатую спадчыну”, – адзначае святар Аляксандр Лаўрыненка:

– Пакінулі вельмі вялікую спадчыну пасля сябе, кнігі святога пісання. Мы ведаем шмат пасланняў, якія пісалі і Павел, і Пётр, і іншыя апосталы. Яны ў сабе нясуць надзвычайны зарад, жыццёвую дынаміку. У гэтай дынаміцы можна знайсці адказ на сучаснае пытанне любога чалавека.

З Днём Пятра і Паўла звязана шмат народных традыцый. Напрыклад, на абед абавязкова павінна быць рыба, так як Пётр з’яўляецца заступнікам усіх рыбакоў. Таксама продкі не працавалі ў гэты дзень: гаспадыні прыбіраліся ў хатах і ўпрыгожвалі пакоі за некалькі дзён да свята.

Беларускае Радыё Рацыя