Кнігарню “Асвета” ў Магілёве судзілі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Кнігарню “Асвета” ў Магілёве судзілі за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 ліпеня разглядзеў адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП супраць кнігарні “Асвета”. Судовы працэс вяла суддзя Аксана Ратнікава. Вынік суда невядомы – паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae.
Сёлета ўлады прызналі “экстрэмісцкімі”: кнігу Віктара Ляхора “Ваенная гісторыя Беларусі. Героі. Сімвалы. Колеры”, зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй Анатоля Тараса “Беларусь на раздарожжы”, выданне Дзмітрыя Лукашука і Максіма Гарунова “Беларуская нацыянальная ідэя” і кнігу Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Еўропы”.
Беларускае Радыё Рацыя