Міхаіл Падаляк: Расеі патрэбная ўтылізацыя беларускай арміі ў вайне
За спробамі Масквы уцягнуць Менск у вайну супраць Кіева стаіць не толькі жаданне прыкрыць ваенную некампетэнтнасць. РФ спрабуе аслабіць Беларусь. Прынамсі так лічыць дарадца Зяленскага.

Пра гэта 13 ліпеня напісаў у Twitter дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
«Варта разумець, што за спробамі ўцягвання Беларусі ў вайну стаіць не толькі жаданне Масквы пакрыць дэфіцыт сваёй ваеннай кампетэнтнасці. Расеі патрэбная ўтылізацыя беларускай арміі і страта апоры рэжыму Лукашэнкі. Далей — паглынанне РБ і акупацыя расейскімі z-zомбі», — падкрэсліў ён.
Нагадаем, у канцы чэрвеня ўкраінская выведка паведаміла, што РФ паспрабуе ўцягнуць Беларусь у ваенны канфлікт з Украінай з дапамогай шэрагу правакацый.
Паводле korrespondent.net