Беларускі трэш-блюз-музыка, які адначасова грае на трох інструментах, выступіць ў Польшчы



Павел Бялінскі прэзентуе свой свежы праект „The Bourbon Man”. Далучацца да імпрэз і спецыяльна запрошаныя госці. Частка сродкаў ад мерапрыемстваў будзе накіраваная ў дапамогу ўкраінцам.

Чаму яшчэ варта прыйсці на канцэрты, тлумачыць Павел Бялінскі:

Па-першае, гэта мой новы праект. Я лічу яго цікавым, не зусім звыклым для нашага рэгіёну. Гэта будзе трэш-блюз ад аднаго чалавека. Я чалавек-аркестр, граю на трох музычных інструментах адначасова. Я не маю магчымасці часта прыехаць у Польшчу, таму гэта будзе адбывацца раз у паўгода.

Гэтым жа разам канцэрт у Кракаве пройдзе 14-га ліпеня, у Варшаве – праз дзень, 16-га ліпеня.

У сталіцы імпрэза адбудзецца ў клубе „2KOŁA”. Пачатак – у 20:00, дзверы адчыняцца ў 19.00. Кошт квіткоў — 20 zł.
Радыё Рацыя – інфармацыйны парнёр мерапрыемства.

Таксама падтрымку дабрачыннай актыўнасці аказвае міжнароднае братэрства „Bearded Villains”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя