Затрыманы вайсковы эксперт Ягор Лебядок



Паводле тэлеграм-канала @spiski_okrestina, учора быў затрыманы вядомы навуковец-фізік і вайсковы эксперт Ягор Лебядок.

Ягор Лебядок. Фота з сацыяльных сетак

З якой нагоды гэта адбылося, невядома. Іншых пацверджанняў гэтаму пакуль няма.

Ягор Лебядок — незалежны эксперт. Актыўна і востра каментаваў падзеі ў Беларусі і вайны ва Украіне.

Лебядок застаўся ў Беларусі. Жыве у Смалявічах.  У студзені ён быў звольнены з прадпрыемства “Оптыка, опта-электроніка і лазерная тэхніка”, якое належыць Нацыянальнай акадэміі навук РБ, пасля заказнога пасквіля прапагандыста Мукавозчыка

nashaniva.com