Расея гатовая да перамір’я падчас транспарціроўкі ўкраінскага збожжа



Расея гатовая да перамір’я падчас транспарціроўкі ўкраінскага збожжа. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатаў.

Агенцтва сцвярджае, што пры падтрымцы ААН Турцыя будзе праводзіць праверку караблёў, каб выключыць перавоз зброі.

Напярэдадні прадстаўнік МЗС Расеі Пётр Іллічоў заявіў, што Расея неаднойчы пацвярджала, што гатовая „садзейнічаць забеспячэнню навігацыі замежных камерцыйных судоў для вывазу ўкраінскага збожжа”, піша „Новая газета. Еўропа”.

Чакаецца, што неўзабаве генсек ААН Антоніу Гутэрыш афіцыйна выступіць з заявай аб выніках перамоваў украінскага і расейскага бакоў, якія 13 ліпеня адбыліся ў Турцыі з удзелам прадстаўнікоў ААН. Яны тычыліся экспарту ўкраінскага збожжа.

Напярэдадні Украіна заявіла пра адпраўку 16-ці суднаў са збожжам па канале Дунай-Чорнае мора. Гэта стала магчымым пасля вызвалення Украінай вострава Змяіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Array