Сваякі Паліны Шарэнды-Панасюк па-ранейшаму не ведаюць яе месцазнаходжанне



Сваякі Паліны Шарэнды-Панасюк не маюць ніякіх звестак аб яе месцы знаходжання.

Муж актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй піша: «Паліна знікла! Ужо амаль месяц яе месцазнаходжанне невядома. Дзясяткі званкоў і афіцыйныя звароты не даюць вынікаў. Ёсць загад, проста не адказваць на іх. Зразумела, што такім чынам лукашысты помсцяць Паліне і ўсім тым, хто падтрымлівае яе. Паліна, трымайся! Нас не зламаюць!».

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня ў яе ўласным доме, куды ўламіліся сілавікі. Суд Маскоўскага раёну Берасця 9 чэрвеня прызначыў ёй 2 гады калоніі.

На свабоду Паліна мела выйсці ў верасьні сёлета. Аднак у лютым над Палінай распачаўся чарговы суд ужо закрытым рэжыме на тэрыторыі гомельскай жаночай калёніі. 7 красавіка актывістку пакаралі дадаткова годам зняволення.