Масавыя затрыманні прайшлі ў Драгічыне, вядома пра як мінімум 10 чалавек



Берасцейскай «Вясне» стала вядома пра як мінімум 10 затрыманых учора ў Драгічыне. Магчыма, затрыманні працягваюцца і сёння.

Узброеныя сілавікі ў цывільнай вопратцы правялі ў горадзе вобшукі і канфіскавалі знойдзеныя грашовыя сродкі. Тых, каго не засталі дома, шантажавалі праблемамі для родных. Некаторыя ўжо атрымалі прысуды ў выглядзе сутак і штрафаў.

Меркавана, сярод затрыманых — Малашыцкія Андрэй і Ірына.

13 ліпеня масавыя затрыманні прайшлі і ў суседнім райцэнтры Іванава.