Аўтуховіч трэці дзень трымае сухую галадоўку



Мікалай Аўтуховіч, якога цяпер судзяць па дзясятку Крымінальных артыкулаў, працягвае трымаць сухую галадоўку, якую абвясціў у панядзелак праз тое, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і ён не атрымлівае газет.

Мікалай Аўтуховіч

Палітзняволены інвалід ІІ групы Уладзімір Гундар, які праходзіць па “справе Аўтуховіча”, пасля 11 дзён сухой галадоўкі пачаў пакрысе прымаць ежу — ён спыніў яе ў панядзелак, піша @viasna96

Вядома, што на працэсе працягваюць вывучаць матэрыялы справы — учора завяршылі вывучэнне 13-га тома. Усяго ў справе – больш за 65 тамоў.

Беларускае Радыё Рацыя