Ракетны абстрэл Мікалаева
У Мікалаеве 15 ліпеня расейскія ракеты трапілі ў два ўніверсітэты, паведаміў кіраўнік Мікалаеўскай абласной адміністрацыі Віталь Кім.

Паводле яго, па Мікалаеве раніцай 15 ліпеня ўдарыла сама меней 10 ракет. Інфармацыі аб пацярпелых і загінулых пакуль няма. Напярэдадні,
14 ліпеня Расея абстраляла ракетамі Мікалаеў і Вінніцу. У Вінніцы, па апошняй інфармацыі, у выніку ўдараў 23 чалавекі загінулі (у тым ліку трое дзяцей), 117 чалавек звярнуліся па дапамогу, шпіталізаваны 71 чалавек, некаторыя – у крытычным стане, працягваюцца пошукі 18 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя