У Віцебску затрыманы ксёндз Андрэй Вашчук
Сёння, 15 ліпеня, у Віцебску быў затрыманы ксёндз Андрэй Вашчук, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Святару інкрымінуюць ч. 1. 23.24 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Суд павінен адбыцца на наступным тыдні.