“Легендарныя эпохі” у Зэльве



У суботу, 16 ліпеня, у Зэльве адбыўся Другі Міжнародны фестываль гістарычнай рэканструкцыі “Легендарныя эпохі”. Ён з’яўляўся першай часткай Ганненскага кірмашу – зэльвенскага свята, якое адбудзецца ў Зэльве ў канцы жніўня і працягнецца ў Сынковічах у верасні.

“Легендарныя эпохі” пачаліся парадам эпох, рэканструкцыяй “Эпоха вікінгаў” і “Рыцарствам”.

Зэльвенцы і госці фестывалю пазнаёміліся з рэканструкцыяй шляхты Вялікага Княства Літоўскага”, эпохай 1812 года, Другой сусветнай вайной і г.д.

У гэты дзень у Зэльве на вялікай пляцоўцы каля старога млына працавалі інтэрактыўныя лакацыі, фудкорт, “горад майстроў”, фальклорна-этнаграфічная забаўляльная праграма ў сярэдневяковым стылі. І, вядома ж, людзей радавалі розныя буфеты, квас, піва і песні.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара