Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падзякавала ўдзельнікам фестывалю абуджаных «Тутака»
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла вітала ўдзельнікаў фестывалю абуджаных “Тутака” і выказала асобную падзяку беларусам Беласточчыны.

Прамову спадарыні Івонкі прадэманстравалі на вялікім экране фестывальнай сцэны:
– Бяручы пад увагу падзеі ў Беларусі, я думаю мы ўсе разумеем, да якой ступені кожнае святкаванне нашай спадчыны і нашай культуры ёсць цэннае. Гэта наш спосаб сказаць суседзям што мы жывем, і не дазволім ворагам з усходу і іх халуям сцерці з паверхні зямлі нашую душу. Хачу падзякаваць сябрам з Беласточчыны, што бароніце яе ўсімі сіламі.
“…Разам мы выратуем нашы каштоўнасці і перададзім іх нашым дзеткам, якіх заданнем будзе іх бараніць наступныя тысячагоддзі”, – кажа Івонка Сурвілла. Фестываль “Тутака” праходзіў 15-16 ліпеня на Беласточчыне другі раз.
Беларускае Радыё Рацыя