Папа Рымскі заклікае да аднаўлення перамоваў па Украіне



Папа Рымскі Францішак заклікаў да аднаўлення перамоваў, каб спыніць вайну ва Украіне. Яго словы прагучалі 17 ліпеня на Ватыканскай плошчы Святога Пятра.

«А яшчэ я заўсёды знаходжуся побач са змучаным украінскім насельніцтвам, на якое кожны дзень абвальваецца лівень ракет. Як можна не разумець, што вайна спараджае толькі разбурэнне і смерць, раз’ядноўвае народы, забівае праўду і дыялог? Я малюся і спадзяюся, што ўсе міжнародныя гульцы будуць сапраўды працаваць над аднаўленнем перамоваў, а не над распальваннем бессэнсоўнай вайны», – прыводзіць словы пантыфіка Vatican.va.

У пачатку чэрвеня дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заяўляў, што перамоўны працэс знаходзіцца на паўзе, а Украіна працягне яго, калі ўмацуе пазіцыі.