Жыхар Стоўбцаў расклаў агонь на чыгунцы, каб спыніць цягнікі з расейскім войскам
Жыхар Стоўбцаў расклаў агонь на чыгунцы, каб спыніць цягнікі з расейскім войскам. Справу завялі за акт тэрарызму.

Сяргея Глябко са Стоўбцаў вінавацяць у «акце тэрарызму» і «наўмысным псаванні чыгуначных шляхоў з мэтаю здзяйснення акту тэрарызму». Паводле следства, Сяргей Глябко ў сакавіку расклаў вогнішча перад праездам пасажырскага цягніка па чыгунцы. Машыніст не паспеў экстрана затармазіць, таму цягнік праехаў над агнём. Праз некаторы час да гэтага месца набліжаўся грузавы цягнік з вугалем. Ён паспеў спыніцца дзякуючы папярэджанню ад дыспетчараў. Паводле пракуратуры, на такі ўчынак мужчына пайшоў «пад уздзеяннем дэструктыўных тэлеграм-каналаў».
Стала вядома, што справу Глябко пракуратура накіравала ў суд.