Кулеба расказаў, калі Украіна разарве дыпламатычныя адносіны з Беларуссю



Дыпламатычныя адносіны Украіны і Беларусі будуць разарваныя, як толькі беларускае войска перасячэ мяжу Украіны. Пра гэта ў інтэрв’ю Forbes заявіў кіраўнік украінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.

„Беларусь — саўдзельніца злачынства агрэсіі, ніхто не ставіць гэтае пытанне пад сумнеў. Дыпламатычныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй мы разарвалі адразу пасля пачатку поўнамаштабнага нападзення. Таксама яны будуць разарваныя з Беларуссю, калі ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь перасякуць мяжу Украіны”, — заявіў міністр.

Па яго словах, паўтара месяца таму Украіна разглядала тэрыторыю Беларусі ў якасці аварыйнага шляху, па якім украінскае збожжа магло дастаўляцца ў еўрапейскія парты. Аднак гэтая гісторыя не стала рэальнасцю.

Фота: REUTERS/Pool/Kay Nietfeld

Array