Беларусь выходзіць з Орхускай канвенцыі



Беларусь выходзіць з Орхускай канвенцыі. Такі ўказ падпісаў Лукашэнка. Ён лічыць, што “Беларусь сутыкнулася з перадузятым і дыскрымінацыйным стаўленнем з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі ціску на суверэнную дзяржаву”, цытуе яго Белсат.

Орхуская канвенцыя – канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН “аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя”.

Беларусь пазбавілі правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі ў лютым гэтага года з-за ліквідацыі экалагічнай арганізацыі “Экадом”.