Стан Аўтуховіча значна пагоршыўся, ён 8-ы дзень на «сухой» галадоўцы
Сёння 8-ы дзень, як Мікалай Аўтуховіч не есць і не п’е. Праваабаронцы паведамляюць, што стан вязня значна пагоршыўся.

«Ён ужо моцна абязводжаны, перасохлі вусны і язык. У такой сітуацыі яго з пятніцы змясцілі ў карцар з нейкай фармальнай прычыны (як і Вольгу Маёраву), доктар да яго прыходзіў таксама ў пятніцу, але ніякіх аналізаў не рабілі. Скардзіцца на здароўе гэты ўпарты моцны чалавек катэгарычна адмаўляецца», — адзначаецца ў паведамленні «Вясны».
Адзінае патрабаваньне, якое падсудны выставіў, каб спыніць галадоўку, — зняць абмежаванні на ліставанне. Адзіная рэакцыя адміністрацыі СІЗА — лісты перасталі даходзіць нават да маці.
Мікалай Аўтуховіч абвясціў «сухую» галадоўку падчас судовага паседжання 11 ліпеня на знак пратэсту супраць блакавання карэспандэнцыі.
Фота: СБ