У Беларусі пачалася ўступная кампанія ў ВНУ



Сёлета ВНУ плануюць набраць крыху звыш 53 тысячаў студэнтаў, з якіх амаль 28 тысячаў на бясплатныя месцы, а 25,5 тысячаў – на платную форму навучання.

Наш карэспандэнт пацікавіўся ў старэйшых жыхароў Пінска, якія б прафесіі яны параілі абраць сёлетнім абітурыентам:

-Параіў бы штосьці рэальнае. А то менеджараў, прадаўцоў з вышэйшай адукацыяй вельмі шмат.

-Медыцына. Каб добрыя лекары былі. І каб тут заставаліся. Таму што ў паліклініках лекараў вельмі мала.

-Заўсёды запатрабаваныя будаўнікі, працаўнікі ЖКГ, сэрвіс.

Асноўны этап уступнай кампаніі завершыцца 24 ліпеня, а пасля будуць даборы. Асобныя тэрміны для завочнай формы навучання і ва ўніверсітэтах, якія спецыялізуюцца на сельскай гаспадарцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 1prof.by