Палітзняволеная літаратура
У межах Дзён беларускай культуры, арганізаваных Беларускай Радай культуры, Фонд „Беларусы ў Лодзі” запрашае на імпрэзу, прысвечаную літаратуры нашых палітвязняў.

“Палітзняволеная літаратура” – гэта мерапрыемства, якое актуалізуе сучасную беларускую літаратуру ў пераломны для грамадства час. Турэмнае мастацтва, як канцэнтрат беларускай палітычнай і філасофскай думкі, пераасэнсоўвае той час і той стан, у якім мы ўсе зараз знаходзімся. Новая культура і новыя кашоўнасці нашага грамадства выспяваюць і фармулююцца людзьмі, што знаходзяцца за кратамі. Слухаючы іх галасы, мы можам акрэсліць для саміх сябе тут і зараз, дзеля чаго мы ўсё гэта робім, дзеля чаго мы як супольнасць ідзем на барацьбу і страты, чалавечыя, лёсавыя, культурныя.
Арганізатары запрашаюць да саўдзелу ў падтрымцы і аналізе нашай палітзняволенай спадчыны. Яны падрыхтавалі дыскусію з удзелам літаратараў, праваабаронцаў і журналістаў, а таксама канцэрт і перформансы, прысвечаныя рэпрэсаваным беларусам.
Лайн-ап мерапрыемства:
- 16:00-18:00 Тэатральна-канцэртная частка: форум-спектакль “Цэнзар” і сумеснае напісанне лістоў нашым палітвязням, выкананне твораў палітзняволеных.
- 18:00-19:30 Дыскусія “Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва” з удзелам прадстаўніцы ПЦ “Вясна” Алены Лапцёнак, прадстаўніка беларускага ПЭН-цэнтра Андрэя Хадановіча, метадолага, незалежнага эксперта ў галіне адукацыі Святланы Мацкевіч і іншых экспертаў.
- 19:30-22:00 Канцэрт, прысвечаны творам палітвязняў і людзей мастацтва, якія прайшлі праз сістэму рэпрэсій у Беларусі, з удзелам Юрыя Стыльскага (гурт “Дай дарогу!”) і гурта РСП / Разбітае Сэрца Пацана.
Мерапрыемства адбудзецца 23-га ліпеня а 16:00-22:00 у Доме літаратуры, па адрасе: вул. Рузвельта, 17.
Сачыце за навінамі можна ў сацсетках.
Мерапрыемства ў фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/1413623499050607?active_tab=about
Канал у тэлеграме: https://t.me/infoLODZBYwL
Інстаграм: https://www.instagram.com/belaruslodz/
Будуць анлайн-трансляцыі. Далучыцца можна з усіх куткоў свету!
Паводле прэс-рэлізу