Амбасадары ЕЗ зацвердзілі новыя санкцыі супраць Расеі



Пастаянныя прадстаўнікі дзяржаў-членаў Еўрапейскага Звяза ўхвалілі новы пакет санкцый супраць Расеі. Пра гэта паведамляе журналіст RFE/RL Рыкард Юзвяк.

«Амбасадары ЕЗ далі зялёнае святло 7-му пакету санкцыяў ЕЗ супраць Расеі. Заўтра паведамленне павінна быць апублікавана ў афіцыйным часопісе ЕЗ», – напісаў ён у Twitter.

„У камітэце мы толькі што зацвердзілі новы пакет санкцый супраць Расеі, уключаючы забарону золата, новы экспартны кантроль, замарожванне актываў „Сбербанка”, больш за 50 новых фізічных і юрыдычных асоб, уключаючы палітыкаў, военачальнікаў, алігархаў, прапагандыстаў”, – расказаў ён.

Фота: Sean Gallup / Getty Images

Array