Вадзім Мажэйка: Рэжым не зацікаўлены ў паслабленні канфлікту
Як мінімум да канца года не варта чакаць зменаў у пазітыўны бок у палітычным плане ў Беларусі.

Усё не толькі залежыць ад расейска-украінскага канфлікту, зараз для кіраўніка Беларусі адсутнічае інтарэс рабіць паслабленні, – перакананы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS) Вадзім Мажэйка:
-Каб сапраўды пайшла не кропкавая, а масавая амністыя, тады трэба разумець, дзеля чаго гэта патрэбна рэжыму. І калі рэжым будзе бачыць, што ў абмен на гэта ён зможа атрымаць нейкія бенефіты, то гэта магчыма. Але зараз ніякіх бенефітаў ён не атрымае. Бо новыя санкцыі ўводзяцца ўжо не за колькасць палітвязняў, а за саўдзел у вайне.
Вадзім Мажэйка дадаў, што Лукашэнка фактычна не можа паўплываць на агрэсію, якая адбываецца з беларускай тэрыторыі, паколькі Беларусь дэ факта акупаваная.
Беларускае Радыё Рацыя
Array