Ціханоўская абвясціла адкрытую рэгістрацыю на Канферэнцыю Новай Беларусі
Святлана Ціханоўская ў сваім Тэлеграм-канале абвясціла пра новы фармат запланаванага на жнівень мерапрыемства, якое закліканае аб’яднаць беларускія дэмакратычныя сілы ў краіне і за яе межамі.

У сваім паведамленні яна адказала на парады і крытыку, якія выказваліся наконт гэтага сходу. Цытата: «Вы казалі «збярыцеся разам і дайце голас усім» – і мы разам з партэрамі, КР, BYPOL, НАК, палітыкамі, грамадзянскімі ініцыятывамі, бізнесамі, аналітыкамі і незалежнымі экспертамі збяромся разам на Канферэнцыю Новай Беларусі.
Мы будзем размаўляць адно з адным адкрыта, паказваць вынікі працы, спрачацца пра рэальныя планы». Галоўным вынікам двух дзён працы, на думку Ціханоўскай, будзе тое, што мы разам дамовімся, што рабіць далей – і будзем працаваць адзіным фронтам».
Array