Андрусь Такінданг: Канцэрты для дзяцей – гэта заўсёды крута!



Беларускія музыкі Андрусь Такінданг і Аквалерыя зладзілі ў Варшаве дзіцячы канцэрт-інтэрактыў. Зрэшты, выступ прыйшоўся да спадобы і дарослым.

Гледачоў чакалі вясёлыя песні, танцы і забаўкі. Імпрэза грунтавалася на апавяданнях Свэна Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса.

Распавядаюць Андрусь Такінданг і Аквалерыя:

-На самой справе, гэта не першы наш дзіцячы польскі канцэрт. Мы ўжо выступалі ў Кракаве, Вроцлаве, Гданьску, Сопаце. І цяпер завіталі ў Варшаву. Прыемна, што на канцэрт прыйшлі дзеці, якія чыталі кнігу. Канцэрты для дзяцей – гэта заўсёды крута. Яна дадаюць энергіі для жыцця.

-Я думаю, што мы яшчэ абавязкова прыедзем, у нас ёсць яшчэ калядны праект, таксама мюзікл.


Дарэчы, з гэтым, калядным, праектам Андрусь і Аквалерыя таксама плануюць накіравацца ў тур па ўсёй Польшчы.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя