„Еўрабачанне-2023” пройдзе ў Вялікабрытаніі



„Еўрабачанне” пройдзе ў Вялікабрытаніі — ужо дакладна. Адпаведанае рашэнне прынялі арганізатары музычнага конкурсу.

Сёлета ў конкурсе перамог прадстаўнік Украіны — гурт Kalush з песняй „Stefania”. Таму паводле правілаў менавіта Украіна мусіла б прыняць конкурс у наступным годзе. Але арганізатары вырашылі, што праз вайну і немагчымасць гарантаваць ва Украіне бяспеку як для гасцей, так і для канкурсантаў, яны павінны перанесці мерапрыемства.

Вялікабрытанію выбралі краінай, якая прыме конкурс замест Украіны, бо брытанскі выканаўца заняў сёлета другое месца.

Фота: thebritishclub.co.uk