Усе творы незалежных беларускіх пісьменнікаў можна самастойна адшукаць у інтэрнэце



Усе творы незалежных беларускіх пісьменнікаў можна самастойна адшукаць у інтэрнэце, нягледзячы на забарону друку і адсутнасці доступу да літаратуры.

Альгерд Бахарэвіч

Гэта прастора, якую беларускім уладам не пад сілу кантраляваць, – у гэтым перакананы творца Альгерд Бахарэвіч, які ўжо працяглы час з прычыны палітычнага пераследу знаходзіцца ў эміграцыі:

– Я бы сказаў, што гэта праца і на беларускую аўдыторыю, і для замежнага чытача, таму што атрымліваецца неяк усё гэта сумяшчаць. Напрыклад, беларуская кніга вершаў, якая выйшла ў траўні ў Празе, прэзентуецца для беларусаў, якія жывуць у замежжы. А кнігі ў перакладах для замежных чытачоў.


Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч дадаў, што да канца лета пакуль што спланаваныя толькі сустрэчы з еўрапейскімі чытачамі пераважна ў Аўстрыі. Але з пачатку восені магчымыя спатканні з беларусамі замежжа.

Беларускае Радыё Рацыя