Тры чалавекі па карагоднай справе на Берасцейшчыне выйшлі на волю



Тры чалавека па карагоднай справе на Берасцейшчыне выйшлі на волю. Сярод іх – Канстанцін Свідуновіч, Сяргей Канановіч і Аляксей Арцецкі.

Усе яны праходзілі па крымінальных палітычна матываваных справах:

– Былы вядучы праграмы «Ранішні эспрэса» на «Беларусь-4» Канстанцін Свідуновіч быў асуджаны яшчэ ў жніўні мінулага года па «справе карагодаў». Паўтары гады «хіміі» яму прысудзіў суддзя Ленінскага раёна горада Берасця Зміцер Куроўскі. Цалкам пакаранне палітвязень адбыў у шклоўскай папраўчай калоніі № 49.

Жыхар Пружанаў Сяргей Канановіч быў асуджаны ўсё па той жа карагоднай справе па падзеях акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года. Судом Ленінскага раёна горада Берасця яму таксама было прысуджана паўтары гады «хіміі», якія скончыліся ў ліпені бягучага году.

Берасцеец Аляксей Арцецкі быў асуджаны па карагодах судом Ленінскага раёна горада Берасця і было прысуджана пакаранне ў 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Некалькі дзён таму выйшаў на волю.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя