Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША працягваюць займацца выключна ўкраінскай тэмай
Гэта акцыі, канцэрты, гуманітарная дапамога – распавёў беларус Аляксандр Чайкоўскі:

– Цяпер у нас толькі адна актуальная тэма – гэта вайна ва Украіне. Таму зараз усе сілы накіраваныя на дапамогу ўкраінскаму народу. Гуманітарная дапамога, дабрачынныя канцэрты, і так даўжэй.
Аляксандр Чайкоўскі звярнуў увагу, што ўкраінская тэма, як і беларуская, з часам пачынае станавіцца не такой цікавай для амерыканскага грамадства, паколькі канфлікт месяцамі і гадамі застаецца невырашаным. Таму кожны раз трэба шукаць шляхі, як да гэтага павысіць інтарэс.
Беларускае Радыё Рацыя