Усё больш беларусаў з’язджаюць у Польшчу



Небяспека ў палітычным плане, слабая эканоміка, пагроза вайны.

Фота: sport-marafon.ru

Усё гэта становіцца прычынай, па якіх беларусы адчыняюць гуманітарныя візы і з’язджаюць з краіны, – пра гэта распавяла беларуска спадарыня Наталля, што месяц таму прыехала з Беларусі ў польскі горад Уроцлаў, – распавяла сама суразмоўца:

– У апошні час я і ў тг-каналах, і ў фэйсбуку бачу пасты некаторых людзей ці нейкія публікацыі аб тым, што калі ёсць нават нейкая кропля верагоднасці, што вас могуць затрымаць, то лепш едзьце з краіны. Бо свабода вельмі каштоўная. Лепш з’ехаць і рэалізавацца недзе ў іншым месцы, чым потым сядзець у турме на тэрыторыі сваёй дзяржавы. Я б рэкамендавала тым людзям, у якіх ёсць рызыка затрымання зʼязджаць, і зʼязджаць як мага хутчэй.

Спадарыня Наталля, якая не пажадала называць сваё прозвішча, у бліжэйшы час на радзіму вяртацца не плануе. Ёсць высокая пагроза быць затрыманай па адной з крымінальных палітычна матываваных справаў.

Беларускае Радыё Рацыя