Футбалісты „Гомеля” згуляюць з „Арысам” у матчы ў адказ кваліфікацыі Лігі канферэнцый



Сёння футбалісты „Гомеля” сустрэнуцца з грэчаскім „Арысам” у матчы ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый. Сустрэча на полі стадыёна „Клеантыс Вікілідзіс” у Салоніках пачнецца ў 21.00 (прамая трансляцыя на тэлеканале „Беларусь 5”). Гэтую гульню будзе судзіць бельгійская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць 35-гадовы рэферы ФІФА Нікаля Ляфорж. На мінулым тыдні ў першай сустрэчы „Арыс” разграміў уладальніка Кубка Беларусі на сваёй арэне з лікам 5:1. Сёння гамяльчане з’яўляюцца намінальнымі гаспадарамі, аднак па рэгламенце УЕФА гэтая гульня пройдзе без гледачоў. Пераможца двухматчавага беларуска-грэчаскага двубоя ў 3-м раундзе згуляе з лепшай камандай пары „Макабі” (Тэль-Авіў) – „Зіра” (Баку). Яшчэ два беларускія прадстаўнікі таксама пацярпелі паразы ў стартавых паядынках 2-га раўнда. Футбалісты мінскага „Дынама” саступілі ў ізраільскай Беэр-Шэве мясцоваму „Хапаэлю1:2, а барысаўскі БАТЭ таксама на выездзе прайграў турэцкаму клубу „Каньяспор” з сухім лікам 0:3. Мінчане і барысаўчане свае паўторныя сустрэчы правядуць у чацвер.

Футбалісты „Мідзцюлана” прабіліся ў 3-і раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

Футбалісты дацкага „Мідзьцюлана” прабіліся ў 3-і кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў. У паядынку ў адказ другога раўнда ў Ларнацы дацкі клуб адолеў у серыі пасляматчавых пенальці кіпрскі АЕК – 4:3 (гульнявы ​​час скончыўсяз лікам 1:1). Тыдзень таму ў дацкім Хернінгу была зафіксавана нічыя – 1:1. У барацьбе за выхад у плей-оф кваліфікацыі чэмпіёнскай Лігі супернікам датчан будзе самы вядомы партугальскі клуб „Бенфіка” з Лісабона. Яшчэ адным удзельнікам 3-га кваліфікацыйнага этапа стаў малдаўскі „Шэрыф” з Ціраспаля, які перамог у Кішынёве 1:0 славенскі „Марыбор”, які на старце выбіў з галоўнага кантынентальнага турніру чэмпіёна Беларусі салігорскі „Шахцёр”. Пераможны гол забіў былы форвард „Іслачы” Мома Янсанэ з Гвінеі. У 3-м раундзе супернікам „Шэрыфа” будзе чэшская „Вікторыя”, якая разграміла ў Пльзене фінскі ХІК з лікам 5:0. У іх першай гульні ў Хельсінкі чэшскі чэмпіён перамог з мінімальнай перавагай – 2:1. Далей таксама прайшлі армянскі „Пюнік”, балгарскі „Лудагорац” і заграбскае „Дынама”.

Карповіч падпісаў кантракт з „Нёманам”

Абаронца Сяргей Карповіч падпісаў кантракт з „Нёманам” да канца сезона. Пра гэта паведамляе прэс – служба гарадзенскага клуба. У мінулым сезоне Карповіч выступаў за калінінградскую „Балтыку” з першай расійскай лігі, дзе адыграў 27 матчаў і забіў 1 гол. Брамнік Канстанцін Рудзянок падпісаў кантракт з „Нёманам” да канца цяперашняга сезона. „Ураджэнец Гомеля з’яўляецца выхаванцам мясцовай футбольнай школы СДЮШАР-8.

Івашка выйшаў у 1/8 фіналу турніру ў Атланце

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка пераможна стартаваў на турніры катэгорыі АТР-250 у амерыканскай Атланце з прызавым фондам $708,5 тысяч даляраў. У 1/16 адзіночнага разраду беларус, які займае 53-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграў у трохсэтавым паядынку французскага тэнісіста Кентэна Галі, у якога 74-я пазіцыя, – 6:0, 3:6, 6:3.

Вяргун працягнуў кантракт са сталічным клубам

Галоўны трэнер „Цмокаў” Расціслаў Вяргун падпісаў гадавы кантракт з клубам і працягне ўзначальваць капітанскі масток мужчынскай каманды. Пра гэта паведамляе прэс – служба клуба. Таксама лепшы абаронца чэмпіянату Беларусі мінулага і гулец нацыянальнай зборнай Уладзіслаў Блізнюк працягне выступаць за БК „Цмокi-Мінск”.

Ямелін падпісаў кантракт з мінскім „Дынама”

Былы капітан „Авангарда” Аляксей Ямелін, які знаходзіўся ў статусе неабмежавана свабоднага агента, падпісаў кантракт з мінскім „Дынама”. У мінулым сезоне ў „Авангардзе” Ямелін выходзіў на лёд у 43 матчах рэгулярнага чэмпіянату, дзе набраў 8 (2+6) ачкоў пры паказчыку карыснасці „+4”. Таксама на яго рахунку 13 матчаў у плэй-оф і 5 (2+3) ачкоў пры паказчыку карыснасці „+1”.

Хакейны турнір памяці Дубко пройдзе ў Гародні 28-30 ліпеня

У Гродне з 28 па 30 ліпеня пройдзе хакейны турнір памяці А.І. Дубко. Удзел у 18-м турніры прымуць чатыры каманды: гарадзенскі „Нёман”, „Дынама Санкт-Пецярбург”, „Юнацтва-Мінск” і „Шахцёр-Салігорск”. 28 ліпеня пройдуць два матчы. Першую гульню правядуць мінскае „Юнацтва” і салігорскі „Шахцёр”. Потым на лёд выйдуць „Нёман” і „Дынама”. Уваход на ўсе гульні бясплатны.

Беларускае Радыё Рацыя