Дзень Незалежнасці ў грузінскім Батумі
Беларусы, што пераехалі ад рэпрэсій у грузінскі Батумі, адзначылі 27 ліпеня Дзень Незалежнасці. Гэтым разам акцыя была нешматлікая – прыйшло крыху больш за паўсотні чалавек, для якіх гэты дзень быў сапраўдным Днём Незалежнасці.
Кажуць удзельнікі акцыі:
– Нацыянальнаяе свята, я прыйшоў адзначыць яго са сваімі сябрамі беларусамі.
– Для мяне гэты дзень – дзень, калі мая краіна стала незалежнай. А чаму я прыйшоў сюды сёння, каб апынуцца побач з іншымі вольнымі беларусамі, адчуць, што мы разам і можам нешта зрабіць разам для нашай Беларусі.
– Каб паказаць, які Дзень незалежнасці я лічу сапраўдным, гістарычным, а не той, які нам спрабуюць нелігітымныя ўлады навязаць.
Падтрымаць беларусаў на акцыю завітаў грузінскі палітык Гено Тэбідзе:
– Пазнаёміцца з гэтымі людзьмі, я больш даведаўся пра Беларусь, пра беларускі народ. Я ведаю, што гэта вельмі разумны, чэсны і справядлівы народ і яны заслугоўваюць жыць на сваёй радзіме, развівацца і будаваць такую Беларусь, якую гэтыя патрыёты хочуць.
Акцыя адбылася ў скарочаным фармаце, бо цягам апошніх двух дзён у грузіі адыйшлі ў іншы свет два беларусы. Фарман акцыі з-за гэтага быў зменены ў невялічкае шэсце, і мітынг з чытаннем эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць», пасля гэтага была хвіліна маўчання па загінулых беларусах, вольны мікрафон і напрыканцы акцыі прагучала «Пагоня». Тасама дзеткі малявалі паштоўкі для ваяроў Палка Каліноўскага і для палітвязняў, што знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя


