Уладзімір Мусіенка: Украіна зацікаўлена ў свабоднай і суверэннай Беларусі
28-га ліпеня Украіна ўпершыню адзначае Дзень украінскай дзяржаўнасці. Беларусь 27-га ліпеня адсвяткавала непрызнаваемы рэжымам Лукашэнкі Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце краіны.

Пра будучыню Беларусі і Украіны ў гэтай сувязі разважае ваенны эксперт Уладзімір Мусіенка:
– Я думаю, што большасць беларусаў схіляюцца цяпер да думкі і спосабу жыцця, як ва Украіне. То бок, яны гатовыя да дэмакратычных пераўтварэнняў, а не станавіцца часткай агрэсіўнай імперыі і, каб іх выкарыстоўвалі ў імперыі ў асабістых амбіцыях. Рэжым Лукашэнкі асуджаны. Ён паспрабуе перакінуцца на бок Украіны, але перамогу Украіны будзе сур’ёзным стрэлам для ўсяго рэгіёна.
На думку эксперта, Лукашэнка асцерагаецца таго, што мажлівы загад аб наступленні беларускай арміі на Ўкраіну прывядзе да зліцця вайскоўцаў з апазіцыяй і прывядзе да скідвання рэжыму ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя
Array