Алена Касцючэнка: На вайне ва Украіне я заўсёды прадстаўлялася расейскім журналістам



Спецыяльны карэспандэнт расейскага незалежнага выдання «Новая газета» Алена Касцючэнка падчас адкрытай лекцыі падзялілся вопытам працы ваенным журналістам ва Украіне.

– Людзі, якія на акупаваных тэрыторыях давалі мне інфармацыю, расказвалі пра тое, што адбываецца, расказвалі пра тыя злачынствы, якія здзяйсняла расейская армія, пра выкраданне і катаванне людзей у Херсоне, пра гераічнасць людзей, іх смеласць. Не сустракала беларускіх журналістаў ва Украіне, мне дапамагалі замежныя калегі – французскія хлопцы з Le Monde. Мне пашанцавала, бо расейскую «Новую газету» добра ведаюць ва Украіне. Украінцы разумелі, што я працую ў расейскім выданні, якое прачытаюць расейцы, і ім было што сказаць расейцам.

Алена Касцючэнка аднай з першых у лютым сёлета напісала пра тое, што адбываецца на польска-ўкраінскай мяжы. Вядомы яе рэпартажы з Адэсы, Мікалаева і акупаванага расейскімі войскамі Херсона.

Беларускае Радыё Рацыя

Array