Ракетная пагроза з Беларусі будзе існаваць яшчэ тры месяцы



Генштаб Узброеных сіл Украіны заявіў, што пагроза ракетных абстрэлаў з боку Беларусі будзе захоўвацца яшчэ 3 месяцы, хоць імавернасць узброенага ўварвання з боку Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца як нізкая.

Пра гэта сказаў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Украіны Аляксей Громаў.

Аляксей Громаў Фота: Уніан

«Не выключаецца магчымасць ажыццяўлення сіламі падраздзяленняў спецыяльных аперацый Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь сумесна з падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння і баевікамі прыватных вайсковых кампаній Расейскай Федэрацыі ўзброеных правакацый», — сказаў Громаў падчас брыфінгу.

Правакацый чакаюць у прыгранічных раёнах Гомельскай і Берасцейскай абласцей. У Кіеве мяркуюць, што іх мэтай можа быць стварэнне сярод беларусаў антыўкраінскіх настрояў, піша Наша Ніва.

Array