Ці выкупляць палітвязняў?



Палітык і былы дыпламат Валер Цапкала прапанаваў выкупляць палітвязняў. Гэта тэма падняла хвалю абмеркаванняў у беларускім сегменце інтэрнэта.

Пра сваё бачанне гэтай прапановы распавядае беларускі праваабаронца Раман Кісляк:

– Людзі павінны быць вызваленыя без усялякіх выкупаў, закладаў, умоў. Яны павінны быць вызваленыя, таму што яны затрыманыя, арыштаваныя, асуджаныя незаконна, за свабоднае выказванне свайго меркавання і пратэсту. Гэтыя тысячы людзей, якія выказвалі сваё меркаванне ў Беларусі, пратэставалі, удзельнічалі ў разнастайных дзеяннях, абсалютна законных, рэалізоўвалі свае правы, не павінны сядзець у турмах, калоніях, ізалятарах. Яны павінны быць на свабодзе.

Грамадскі актывіст Аляксей Балашоў лічыць прапанову Цапкалы маветонам:

– Мне здаецца, што такія прапановы ўносіць у нейкі інфармацыйны парадак дня грамадства – гэта маветон і нейкі абсурд. Калі такія рэчы робяцца ў міжнароднай палітыцы, то выкупляюць і пра гэта не кажуць. Той, хто можа выкупіць, выкупляе. А ўнясенне гэтага ў інфармацыйны парадак, грамадскае абмеркаванне – гэта нейкая правакацыя, якая невядома якія мэты мае. Можа быць, мае мэту проста прыцягненне ўвагі, а, можа, больш ідучыя.

Па дадзеных праваабаронцаў, афіцыйна прызнана палітвязнямі больш за 1200  чалавек, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах і калоніях. Па меркаванні выдання «Наша Ніва»,  «мы рызыкуем уцягнуцца ў працэс, якому не будзе канца і які замест таго, каб паскорыць вызваленне Беларусі, наадварот, умацуе рэжым».

Беларускае Радыё Рацыя

Array