Дзмітрый Балкунец: Ці ў тым накірунку рухаюцца дэмакратычныя сілы Беларусі?
У Менскім абласным судзе праходзіць адкрыты суд над Рыгорам Кастусёвым, Аляксандрам Фядутам і Юрыям Зянковічам за нібыта змову пра захоп улады ў краіне.

Сітуацыю каментуе палітолаг Дзмітрый Балкунец:
– Для мяне было зразумела, што першыя дні жніўня Лукашэнка зробіць вельмі моцныя рэпрэсіі. І тое, што мы зараз бачым, амаль праз два гады, гэта адбываецца. Палітыка па запужванню грамадства і тое, што ён робіць са сваімі былымі паплечнікамі, я маю на ўвазе Аляксандра Фядуту, гэта паказвае, што Лукашэнка спрабуе зрабіць запужванне і сваіх апанентаў, і сваіх былых паплечнікаў. Вядома, што гэтая гісторыя, нібыта са спробай забойства Лукашэнкі, гэта фэйк, які быў зроблены Камітэтам дзяржбяспекі. Таму гэта больш для яго піяр-акцыя.
На думку эксперта, паколькі спыніць падобныя суды рэжыму Лукашэнкі немажліва, дэмакратычным сілам Беларусі па-за межамі краіны варта накіроўваць усю сваю дзейнасць на галоўныя мэты апошніх двух год: вызваленне палітвязняў і поўнае рэфармаванне Беларусі.


Беларускае Радыё Рацыя