Людміла Марусевіч: Адпусцяць майго сына, забяруць у некага іншага



„Выкуп палітвязняў у беларускіх уладаў можа толькі пагоршыць сітуацыю. Трэба мяняць усю сістэму і стаўленне да людзей. Ніхто не гарантуе, што колькасць палітвязняў не павялічыцца,” — у гэтым перакананая маці берасцейскага палітвязня Дзяніса Марусевіча — Людміла Марусевіч:

Мне, канешне, хацелася б, каб любымі метадамі мой сын быў на волі. Нібыта хацелася б пайсці на нейкія саступкі. Але з іншага боку разумееш, што гэта бессэнсоўна. Адпусцяць майго сына, забяруць у некага іншага. Не ведаю, як правільна. Калі па-мацярынску, мне, канешне, хацелася б, каб ён апынуўся са мной побач.

Палітык Валерый Цапкала падчас аднаго з сваіх выступаў агучыў прапанову выкупляць палітвязняў. Але пакуль гэта на стадыі абмеркавання, не было прынята ніякіх практычных крокаў.

Беларускае Радыё Рацыя