Уладзімір Арлоў: Кнігі як людзі, іх таксама бывае арыштоўваюць
У Беларусі сёння ўжо арыштоўваюць не толькі людзей, але і кнігі. Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч у сваім Фэйсбуку напісаў: „даведаўся сёння, што зробяць з канфіскаваным накладам „Сабакаў Еўропы”. Кнігі закатаюць у зямлю трактарам.”

Старэйшы яго калега Уладзімір Арлоў згадвае, што арышты кніг адбываліся і раней, але ніколі не былі яны такімі брутальнымі і масавымі.
– Такое здаралася і ў маім жыцці. Забіралі кнігі з кнігарняў, кудысьці хавалі ў сховішчы, дзе гэтыя кнігі маглі месяцамі чытаць толькі пацукі і прусакі. Так здарылася, напрыклад, з маёй дзіцячай кнігай «Адкуль наш род», але яна ўсё ж такі з-пад арышту вырвалася і ўрэшце нават трапіла ў школьныя праграмы. Як было сказана яшчэ ў антычны свеце: І кнігі маюць свой лёс.
Апошнім часам прыходзяць трывожныя інфармацыі, што ў Беларусі пачаліся чысткі і ў бібліятэках. Кнігі пісьменнікаў, якія трапілі ў «чорныя спісы» вымаюцца з фондаў і здаюцца ў макулатуру.
Беларускае Радыё Рацыя