Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк перавялі ў калонію



У Берасцейскім абласным судзе разгледзелі апеляцыйную скаргу палітзняволенай актывісткі прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк.

Суддзя Вера Філонік пакінула прысуд без зменаў. У выніку Зінаіду этапавалі ў гомельскую калонію № 4, паведамляе «Берасцейская Вясна». 

Нагадаем, што на Дзень Волі ў Берасці сілавікі праз акно ўламіліся ў дом Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. 18 траўня суд прысудзіў палітзняволенай два гады калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array